bulletгалоўнае онлайн:

Друкаванае выданне - №116-117 (3246-3247) - "ПА-ЗА ГУЛЬНЁЙ"

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

ПА-ЗА ГУЛЬНЁЙ

Ліквідацыя «Кераміна» — хакейнае рэфармаванне

Аўтар: I 27 лiпеня 2010 г.

"Што будзе з "Керамінам"? Пад такім загалоўкам у адным з мінулых нумароў "Народнай Волі" выйшла публікацыя, у якой распавядалася пра тое, што двухразовы чэмпіён краіны па хакеі — сталічны "Керамін" можа спыніць сваё існаванне.

Зараз з упэўненасцю можна сказаць, што "Кераміна" больш няма. Пра расфарміраванне сталічнай каманды на мінулым тыдні было заяўлена афіцыйна.

Хаця яшчэ адразу пасля таго, як хакеісты мінскай каманды выйшлі з адпачынку, нічога не абяцала бяды ні ім, ні прыхільнікам каманды. Хакеісты і трэнеры адправіліся на першы перадсезонны збор у Раўбічы, дзе распачалі падрыхтоўку да новага сезона.

Чуткі аб тым, што хакейны "Керамін" можа спыніць сваё існаванне, папаўзлі на пачатку бягучага месяца. У балельшчыцкіх колах пагаворвалі аб тым, што генеральны спонсар каманды — аднайменнае прадпрыемства адмаўляецца фінансаваць хакейную каманду. Але гэта былі толькі плёткі. Проста ў айчынных хакейных вярхах вырашылі, што завод "Керамін" павінен спансіраваць іншы хакейны праект — мінскае "Дынама", якое ўжо два гады, мякка кажучы, не вельмі ўдала прадстаўляе Беларусь у Кантынентальнай хакейнай лізе. А хакеісты мінскага "Кераміна", па задумцы кіраўніцтва федэрацыі, павінны ўзмацніць іншыя хакейныя клубы.

Балельшчыкі, а "Керамін" і сапраўды ствараўся ў свой час, як "заводская" каманда, з такой пастановай пытання не пагадзіліся і звярнуліся з адкрытым лістом да Аляксандра Лукашэнкі. Называючы  ў сваім пасланні Лукашэнку чалавекам, "які шмат зрабіў для беларускага хакея", яны прасілі ўратаваць "Керамін" ад расфарміравання. Аляксандр Рыгоравіч ліст, можа, і прачытаў, але просьбу балельшчыкаў не задаволіў. Падобна на тое, што лёс хакейнага "Кераміна" быў перадвызначаны, і Аляксандр Рыгоравіч пра гэта ўжо ведаў…

Такім чынам, хакейны клуб "Керамін" спыніў сваё існаванне.

Вось як пракаментаваў сітуацыю старшыня Беларускай федэрацыі хакея Яўген Ворсін:

"Керамін" мае багатыя традыцыі — каманда заваёўвала Кубак Беларусі, была чэмпіёнам краіны ў 2002-м і 2008 годзе. Аднак у апошнія гады праца "Кераміна"сутыкнулася з цяжкасцямі, пачынаючы ад фарміравання фарм-клуба, наяўнасць якога была абавязковай для ўдзельнікаў чэмпіянату краіны. "Дубль" складалі хлопцы з СДЮШАР па хакеі, з якой у каманды была заключана дамова. У "Кераміна" не было ўласнай лядовай пляцоўкі — яны арандавалі Лядовы палац, а там толькі 4 раздзявальні, што недастаткова для знаходжання ў палацы большай колькасці каманд, чым адна.

Тым часам былі створаны дзве каманды — "Юнацтва" і "Мінскія зубры", якія выступяць у Маладзёжнай хакейнай лізе (вырашана, што "Юнацтва" будзе гуляць якраз у Лядовым палацы на Прытыцкага, дзе з дзесятак гадоў гаспадарыў "Керамін".Аўт.) і з'явілася неабходнасць для ўмацавання гэтых структур.

Таксама было прынята рашэнне разгледзець магчымасць умацавання за кошт рэсурсаў клуба "Керамін", і перш за ўсё маладзёжнага складу, каманд МХЛ".

Дарэчы, фінансавыя рэсурсы прадпрыемства "Керамін" зараз будуць накіраваны ў дапамогу ХК "Дынама-Мінск". Вынікам рэфармавання стане аб'яднанне ХК "Керамін" з "Мінскімі зубрамі".

Што тычыцца хакеістаў, з якімі неіснуючы ўжо "Керамін" раней заключыў кантракты, то яны вымушаны тэрмінова працаўладкавацца. У мінулую пятніцу было вядома, што новае месца працы знайшлі 11 хакеістаў. Яшчэ каля двух дзесяткаў спартсменаў у пошуках…

Тэмы:
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Перед государственными СМИ поставлена задача освоения интернета. Как, на ваш взгляд, это повлияет на ситуацию в белорусском сегменте глобальной сети?

Конкуренция оживит обе стороны, интересных и качественных публикаций станет больше
Это благотворно повлияет на демократизацию интернет-пространства и поможет представить здесь весь спектр мнений
Госидеология наводнит виртуальное пространство и сможет шире проникнуть в среду не очень разбирающейся в идеологических тонкостях молодёжи
Интернет действительно превратится в «помойку» - и это отобьёт у многих желание посещать любые сайты
Интернет заполнится «казачками», которые будут только дезориентировать аудиторию
Ничего не изменится: ведь и сейчас существуют сайты госизданий
Мои предпочтения не изменятся: как читал независимые сайты, так и буду продолжать читать только их
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл