bulletгалоўнае онлайн:

Грамадства

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

«Наша Ніва» атрымала адразу два папярэджанні ад Міністэрства інфармацыі

Аўтар: I 28 лiпеня 2010 г. 12:01 I Каментарыі (0)
На працягу аднаго тыдня газета «Наша Ніва» атрымала два папярэджанні ад Міністэрства інфармацыі. У загалоўках артыкулаў, у якіх былі знойдзеныя «парушэнні», фігуруе «Хросны бацька». Абодва папярэджанні непасрэдна тычацца нумару «НН», які чытачы па ўсёй краіне не знайшлі ў кіёсках «Белсаюздруку».
У папярэджанні, датаваным 22 ліпеня, Мінінфармацыі вінаваціць газету ў распаўсюдзе звестак, якія не адпавядаюць рэчаіснасці. Падставай для абвінавачання стаў загаловак «Хросны бацька сканфіскаваў» («НН» № 26). «Паводле артыкула 244 Грамадзянскага кодэкса РБ канфіскацыяй з’яўляецца безвыплатнае выманне маёмасці ва ўласніка ў выглядзе санкцыі за здзейсненае злачынства ці іншае правапарушэнне», — адзначае Мінінфармацыі. Далей прадстаўнікі міністэрства спасылаюцца на інфармацыю РУП «Белсаюздрук»

аб тым, што наклад «НН» № 25 ад 7 ліпеня 2010 г. «быў накіраваны для рэалізацыі ў гандлёвыя аб’екты прадпрыемства». Адпаведна, лічыць Мінінфармацыі, «канфіскацыя выдання не ажыццяўлялася».

Інфармацыя, змешчаная ў артыкуле «Хросны бацька сканфіскаваў», як адзначаецца ў лісце за подпісам міністра Алега Праляскоўскага, «можа нанесці шкоду ў тым ліку і дзяржаўным інтарэсам, паколькі скажае практыку ўзаемадзеяння дзяржавы з сродкамі масавай інфармацыі».

Другое папярэджанне, датаванае 26 ліпеня, тычыцца артыкула «БРСМ рэкламуе фільм «Хросны бацька», змешчанага ў «НН» № 25. «Згодна інфармацыі грамадскага аб’яднання „Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі“ актывістамі згаданага аб’яднання 6 ліпеня ў г. Мінску была зладжаная акцыя, зместам якой не з’яўлялася рэклама згаданага фільма», — адзначаецца ў лісце. Адпаведна, лічаць у Мінінфармацыі, «апублікаваная інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці і ганьбіць рэпутацыю дадзенай юрыдычнай асобы».

Крынiца: Наша Ніва
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
Дадаць каментарый
Captcha

Свежы нумар
(№19-20 (3558-3559))

Надоело! Честно говоря, абсолютно неважно, кто, кому и за что дал пенделя. Неинтересно уже. Надоело.
Грабли популизма, или Как у нас поднимают «бумажную» зарплату Белорусский обыватель вновь находится под впечатлением очередных уверений чиновников, что к концу года среднебелорусская зарплата обретет свои докризисные параметры.
Скандал За дурной головой и ногам неспокойно.
Заступілася пракуратура... Нечакана для ўсіх на бок ініцыятараў стварэння незалежнага прафсаюза на ўнітарным прадпрыемстве “Граніт” стаў пракурор Брэсцкай вобласці Сяргей Хмарук.
Противостояние – Санников подписал прошение о помиловании! — Нет, не подписал! — Его заставили! Знаете, какие у них там возможности! — Да ерунда все это! Ну сломался человек! С кем не бывает!
«Нас хвалюе не столькі моцны мароз, колькі наш заробак...» Як пачуваюцца людзі на сваіх рабочых месцах, асабліва тыя, хто па роду сваёй дзейнасці вымушаны сутыкацца з марозам твар у твар? Спрабую высветліць тое, маніторачы некаторыя прадпрыемствы...
Бутерброд с икрой для Янки Купалы Малоизвестные и секретные эпизоды из биографии поэта
Бывшему замминистра внутренних дел не дали свидание с женой А вот адвокат регулярно встречается с Евгением Полуднем.

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

ГАЛАСАВАННЕ

Какая рубрика на нашем сайте вам наиболее интересна?

Палітыка
Эканоміка
Грамадства
Пункт погляду
У свеце
Культура
Свецкая хроніка
Здароўе
Спорт
Blogger.by
Апытанні
Вынікі|Усе галасаванні

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл