bulletгалоўнае онлайн:

Грамадства

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

У Мінску адкрыецца гарадское кадэцкае вучылішча № 1

NV exclusive  Аўтар: I 28 лiпеня 2010 г. 15:51 I Каментарыі (0)
Да пачатку новага навучальнага года ў Мінску адкрыецца гарадское кадэцкае вучылішча № 1. Аб гэтым на прэс-канферэнцыі 28 ліпеня паведаміў старшыня камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Уладзімір Шчэрба.
"Мы ўжо вызначылі будынак установы, у якой будзе размяшчацца кадэцкае вучылішча — яно ствараецца на базе інтэрната № 3 у Партызанскім раёне Мінска. Акрамя вучэбнага корпусу на тэрыторыі ёсць спальны корпус, харчблок, камп'ютэрныя класы, таксама ёсць добрае месца для правядзення заняткаў па фізічнай падрыхтоўцы", — сказаў Шчэрба, паведамляе БелаПАН.

Паводле яго слоў, асноўная мэта кадэцкага вучылішча — інтэлектуальнае, культурнае, фізічнае і маральнае развіццё дзяцей, выхаванне патрыятызму, а таксама рэалізацыя дзяржаўных стандартаў у галіне агульнай сярэдняй адукацыі.

Кадэцкае вучылішча, адзначыў Шчэрба, будзе працаваць у рэжыме кругласутачнага знаходжання: у першай палове дня — вучэбныя заняткі; другая будзе прысвечана "выхаваўчаму моманту і спецыяльным заняткам".

Пакуль у вучылішча плануецца прымаць толькі юнакоў, хоць затым сітуацыя можа змяніцца.

"У адрозненне ад Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча кадэцкае вучылішча № 1 падпарадкоўваецца Міністэрству адукацыі, а не Міністэрству абароны, — адзначыла начальнік аддзела дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі камітэта па адукацыі гарвыканкама Таццяна Харужая. — Кадэцкае вучылішча будзе арыентаваць маладых людзей не толькі на ваенную службу, але і на службу ў праваахоўных органах, МНС".

Харужая патлумачыла, што навучанне будзе праходзіць з восьмага па адзінаццаты класы. "Сёлета мы плануем набраць у сталічнае кадэцкае вучылішча 150 чалавек і стварыць з іх па тры восьмыя і дзевятыя класы, аднак налета набор будзе меншы", — паведаміла начальнік аддзела.

Пастаяннымі куратарамі кадэцкага вучылішча выступяць прадстаўнікі Акадэміі МУС, прычым некаторыя з іх зоймуць выкладчыцкія пасады. У педагагічны склад установы ўвойдуць таксама грамадзянскія асобы.

Згодна з указам прэзідэнта "Аб кадэцкіх вучылішчах", падобныя ўстановы павінны адкрыцца ва ўсіх абласцях краіны. Паводле інфармацыі Шчэрбы, аналагічнае вучылішча адкрыта ў Слуцку (Мінская вобласць).
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
Дадаць каментарый
Captcha

Свежы нумар
(№19-20 (3558-3559))

Надоело! Честно говоря, абсолютно неважно, кто, кому и за что дал пенделя. Неинтересно уже. Надоело.
Грабли популизма, или Как у нас поднимают «бумажную» зарплату Белорусский обыватель вновь находится под впечатлением очередных уверений чиновников, что к концу года среднебелорусская зарплата обретет свои докризисные параметры.
Скандал За дурной головой и ногам неспокойно.
Заступілася пракуратура... Нечакана для ўсіх на бок ініцыятараў стварэння незалежнага прафсаюза на ўнітарным прадпрыемстве “Граніт” стаў пракурор Брэсцкай вобласці Сяргей Хмарук.
Противостояние – Санников подписал прошение о помиловании! — Нет, не подписал! — Его заставили! Знаете, какие у них там возможности! — Да ерунда все это! Ну сломался человек! С кем не бывает!
«Нас хвалюе не столькі моцны мароз, колькі наш заробак...» Як пачуваюцца людзі на сваіх рабочых месцах, асабліва тыя, хто па роду сваёй дзейнасці вымушаны сутыкацца з марозам твар у твар? Спрабую высветліць тое, маніторачы некаторыя прадпрыемствы...
Бутерброд с икрой для Янки Купалы Малоизвестные и секретные эпизоды из биографии поэта
Бывшему замминистра внутренних дел не дали свидание с женой А вот адвокат регулярно встречается с Евгением Полуднем.

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

ГАЛАСАВАННЕ

Какая рубрика на нашем сайте вам наиболее интересна?

Палітыка
Эканоміка
Грамадства
Пункт погляду
У свеце
Культура
Свецкая хроніка
Здароўе
Спорт
Blogger.by
Апытанні
Вынікі|Усе галасаванні

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл