bulletгалоўнае онлайн:

Навіны

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Сяргей Ханеня не атрымае ад “Народнай Волі” 95 мільёнаў 500 тысяч рублёў

NV exclusive   Аўтар: I 2 жніўня 2010 г. 17:42

Цяжка сказаць, чым кіраваўся прарэктар Гомельскага дзяржаўнага універсітэта Сяргей Ханеня, калі накіроўваў скаргу ў Ленінскі раённы суд г.Мінска. Ён прасіў спагнаць з рэдакцыі газеты “Народная Воля” на яго карысць  ні многа ні мала, а… 95 мільёнаў 500 тысяч рублёў. Хоць газета і аператыўна расставіла кропкі над “і”, паведаміўшы чытачам, што ў публікацыі, у якой сярод іншых прыгадваецца і прозвішча С.Ханені, размова ідзе не пра яго гадавы заробак, а пра яго гадавы даход.

 Каб пацвердзіць, што рэдакцыя гатова давесці ўдакладненую інфармацыю да кожнага яго патэнцыяльнага выбаршчыка (у гэты час ён балатаваўся кандыдатам у дэпутаты гарадскога Савета), С.Ханеню было прапанавана ўключыць журналістаў “Народнай Волі” ў агітацыйную суполку. Ад такой прапановы ён адмовіўся, пры гэтым палічыў недастатковым прабачэнне газеты са сваіх старонак.

Суд першай інстанцыі  вынес справядлівае рашэнне -- поўнасцю адмовіць С.Ханеню ў яго патрабаваннях да “Народнай Волі”. Ён не пагадзіўся з такім вердыктам: у касацыйнай скарзе ён прасіў Мінскі гарадскі суд адмяніць рашэнне суда Ленінскага раёна г. Мінска поўнасцю і накіраваць справу на новы разгляд.

Феміда і на гэты раз вынесла рашэнне ў адпаведнасці з заканадаўствам. Недакладнасць, якая выпадкова з’явілася ў газетным матэрыяле і якая была тэрмінова выпраўлена, не прыніжае яго гонар і годнасць. Рашэнне раённага суда зацверджана. Таму С.Ханеня не атрымае 95 мільёнаў 500 тысяч рублёў ад “Народнай Волі”.

Праваабаронца Гары Паганяйла і галоўны рэдактар «Народнай волі» Іосіф Сярэдзіч перад будынкам суду

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Перед государственными СМИ поставлена задача освоения интернета. Как, на ваш взгляд, это повлияет на ситуацию в белорусском сегменте глобальной сети?

Конкуренция оживит обе стороны, интересных и качественных публикаций станет больше
Это благотворно повлияет на демократизацию интернет-пространства и поможет представить здесь весь спектр мнений
Госидеология наводнит виртуальное пространство и сможет шире проникнуть в среду не очень разбирающейся в идеологических тонкостях молодёжи
Интернет действительно превратится в «помойку» - и это отобьёт у многих желание посещать любые сайты
Интернет заполнится «казачками», которые будут только дезориентировать аудиторию
Ничего не изменится: ведь и сейчас существуют сайты госизданий
Мои предпочтения не изменятся: как читал независимые сайты, так и буду продолжать читать только их
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл