bulletгалоўнае онлайн:

Выбары

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

З адзіным кандыдатам не дамовіліся. Узяліся за стратэгію перамогі

Аўтар: I 30 лiпеня 2010 г. 15:47 I Каментарыі (0)
Рада беларускай інтэлігенцыі на сваім бліжэйшым паседжаньні 3 жніўня можа скласьці зь сябе паўнамоцтвы пасярэдніка ў вызначэньні адзінага кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі ад дэмакратычнай супольнасьці.
А ў першай палове жніўня Аб'яднаныя дэмакратычныя сілы Беларусі прадставяць уласную "стратэгію перамогі" на выбарах.

Старшыню Рады беларускай інтэлігенцыі Ўладзімера Коласа вельмі непакоіць адсутнасьць канкрэтнага выніку працы:

"Мы не хаваем таго, што працэс ідзе далёка ня так, як хацелася б. І ёсьць вялікая занепакоенасьць тым, ці ён будзе завершаны, прынамсі своечасова. Таму што тэрміны выходзяць, час губляецца катастрафічна. І ўзьнікае пытаньне, ці ўвогуле ён будзе завершаны? Бо калі мы выйдзем на адзінага за пяць дзён да выбараў альбо пасьля выбараў, то гэта будзе, мякка кажучы. позна. І нават калі цяпер вызначыцца адзіны, то яму будзе вельмі і вельмі цяжка, каб вырашаць аб'ём пастаўленых задач".

Уладзімер Колас кажа: на паседжаньне 3 жніўня запросяць усіх патэнцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты, і яно зноў пройдзе ў фармаце круглага стала:

"Каб ужо паставіць пытаньне рубам: альбо канчатковая дата, альбо спыненьне гэтага працэсу? Я лічу, што адказнасьць таксама ляжыць на ўсіх прэтэндэнтах у прэзыдэнты. У прынцыпе, ніхто зь іх не адмаўляўся ад удзелу ў круглым стале. Але тое, што перамовы зацягваюцца і тэрмінаў канчатковых так і не відаць, выклікае занепакоенасьць.

Мы спыніліся на вызначэньні працэдуры абраньня адзінага кандыдата. Але бальшыня ўдзельнікаў круглага стала так і ня вызначыла прыярытэтную для сябе працэдуру. І гэта сьведчыць пра нерашучасьць, як мінімум, тых, хто ў гэтай справе ўдзельнічае".

Спадар Колас не пагаджаецца з тымі, хто лічыць, што Рада ўзялася не за сваю справу:

"Гэта ня наша жаданьне было. Гэта была прапанова шмат каго з прэтэндэнтаў, якія ўдзельнічаюць у круглым стале. Гэта яны прапанавалі нам быць пасярэднікамі, быць такой пляцоўкай".

А старшыня плянава-аналітычнай групы Аб'яднаных дэмакратычных сілаў Вацлаў Арэшка сёньня паведаміў "Свабодзе", што літаральна днямі яго група перадасьць кіраўніцтву АДС "пераможную стратэгію выбараў". Калі не атрымліваецца абраць адзінага кандыдата, то неабходна мець хаця б агульны плян дзеяньняў,— кажа спадар Арэшка:

"Сэнс гэтай стратэгіі ня ў тым, што яна ствараецца пад нейкага кандыдата. Я назваў бы яе стратэгіяй супрацоўніцтва дзеля рэальных зьменаў, якія магчымыя ў нашай краіне. Гэта і не стратэгія АДС. Якраз АДС і прапануюць яе ўсім, каб пад яе можна было працаваць разам незалежна ад кандыдата. Бо гэтае пытаньне ўжо проста так ня вырашыцца праз галасаваньне ці вылучэньне адзінага кандыдата".
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
Дадаць каментарый
Captcha

Свежы нумар
(№19-20 (3558-3559))

Надоело! Честно говоря, абсолютно неважно, кто, кому и за что дал пенделя. Неинтересно уже. Надоело.
Грабли популизма, или Как у нас поднимают «бумажную» зарплату Белорусский обыватель вновь находится под впечатлением очередных уверений чиновников, что к концу года среднебелорусская зарплата обретет свои докризисные параметры.
Скандал За дурной головой и ногам неспокойно.
Заступілася пракуратура... Нечакана для ўсіх на бок ініцыятараў стварэння незалежнага прафсаюза на ўнітарным прадпрыемстве “Граніт” стаў пракурор Брэсцкай вобласці Сяргей Хмарук.
Противостояние – Санников подписал прошение о помиловании! — Нет, не подписал! — Его заставили! Знаете, какие у них там возможности! — Да ерунда все это! Ну сломался человек! С кем не бывает!
«Нас хвалюе не столькі моцны мароз, колькі наш заробак...» Як пачуваюцца людзі на сваіх рабочых месцах, асабліва тыя, хто па роду сваёй дзейнасці вымушаны сутыкацца з марозам твар у твар? Спрабую высветліць тое, маніторачы некаторыя прадпрыемствы...
Бутерброд с икрой для Янки Купалы Малоизвестные и секретные эпизоды из биографии поэта
Бывшему замминистра внутренних дел не дали свидание с женой А вот адвокат регулярно встречается с Евгением Полуднем.

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

ГАЛАСАВАННЕ

Что мешает оппозиции добиться успеха?

Авторитарный режим
Отсутствие системного подхода
Бездействие и инертность
Далёкость от народа
Неумение сформулировать привлекательную альтернативу
Дефицит героев
Оппозиция в сговоре с властью
Состояние общества («народ хворы»)
Пассивность заинтересованных в переменах граждан
Вынікі|Усе галасаванні

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл