bulletгалоўнае онлайн:

Друкаванае выданне - №118-119 (3248-3249) - "ЛІРЫКА"

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

ЛІРЫКА

З ліпнёвай спёкі

Аўтар: I 29 лiпеня 2010 г.

* * *

"Як мог на першых (і пакуль — апошніх)

Дэмакратычных выбарах у нас

Перамагчы аграрнік-аднасошнік?" —

Бунтуе ў многіх дух па гэты час.

Калі ж падумаць ціха, без шаленства,

Дык і здзіўляцца тут няма чаго.

А як у Польшчы перамог Валенса?

Рабочы люд абраў на трон свайго.

 

Наш Пераможац жыў сярод народу,

Які з мазольнай працы есць хлябок.

І ён сказаў: "Я — ведаю дарогу".

І слова арасіў слязой. Як Бог.

 

А што ў нас з гэнай перамогі выйшла?

На пераконцы сунемся кудысь.

Дзве клячы дохлыя абапал дышла.

Абедзве тыя ж, што й былі калісь.

 

(Адна — хлусня, другая —

лютая нянавісць да беларускай мовы.)

 

* * *

У Беларусі змагацца за праўду —

Гэта не загрудкі з п'яным цягацца,

Гэта — штодзённа, нястомна і ўпарта

За беларускую мову змагацца.

 

Многія, многія ў свеце народы

Доўга цярпелі засілле чужынца,

Але трымаліся роднае мовы

І не давалі чужаччыне ўжыцца.

 

Нашы браты на Балканах славенцы

Тысячу з гакам гадоў баранілі

Дух свой і мову ад хіжага немца.

І ўбаранілі! Свой твар не счарнілі!

 

З'ездзіце сёння — і гляньце, пабачце,

Як яны чуюцца ў роднай краіне.

Дзесяць вякоў, як у марах пра шчасце

Матчына слова ў душу ўкаранілі.

 

* * *

"Гаварыце праўду, беларусы!

І бярыце ў гэтым прыклад з нас!"

Ды ўзялі б! Але ж у вас, даруйце,

Болю нашага ў вачох не знаць.

 

Вы скажыце праўду ўсю аб мове:

Хто яе знішчае і чаму?

Бо без гэтай праўды мы, панове,

Каземат змяняем на турму.

 

* * *

Даўно адменены дуэлі,

Што колісь звыклымі былі.

Якія жонкі паўдавелі!

Якіх мужоў не ўбераглі!

 

Паклёп законам не адменіш,

І подласць стрэлам не заб'еш.

Тым больш што ты й страляць не ўмееш.

Ты ўмееш толькі… скласці верш.

 

2010, ліпень

Тэмы:
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Перед государственными СМИ поставлена задача освоения интернета. Как, на ваш взгляд, это повлияет на ситуацию в белорусском сегменте глобальной сети?

Конкуренция оживит обе стороны, интересных и качественных публикаций станет больше
Это благотворно повлияет на демократизацию интернет-пространства и поможет представить здесь весь спектр мнений
Госидеология наводнит виртуальное пространство и сможет шире проникнуть в среду не очень разбирающейся в идеологических тонкостях молодёжи
Интернет действительно превратится в «помойку» - и это отобьёт у многих желание посещать любые сайты
Интернет заполнится «казачками», которые будут только дезориентировать аудиторию
Ничего не изменится: ведь и сейчас существуют сайты госизданий
Мои предпочтения не изменятся: как читал независимые сайты, так и буду продолжать читать только их
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл