bulletгалоўнае онлайн:

Друкаванае выданне - №118-119 (3248-3249) - "ЗАКУЛІССЕ"

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

ЗАКУЛІССЕ

На рэканструкцыю Купалаўскага тэатра выдаткоўваюць мільярды, а яго акцёры пазычаюць грошы на праезд

Аўтар: I 29 лiпеня 2010 г.

На бліжэйшыя два гады адзін з самых знакамітых беларускіх тэатраў будзе пазбаўлены дома. Паўнавартасная рэканструкцыя сёння вельмі папулярна ў Мінску, і ўслед за Вялікім акадэмічным тэатрам оперы і балета новы вобраз атрымае Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы.

У год свайго 90-годдзя тэатр перажыве шмат зменаў. Прычым рэканструкцыя можа стаць не самай істотнай.

Купалаўскі без Купалы 

Калі быць шчырымі, то варта прызнацца, што Тэатр імя Янкі Купалы пасля рэканструкцыі атрымае не новы выгляд, а добра забыты стары. Сучасны праект прадугледжвае амаль поўнае падабенства адноўленага будынка з першапачатковым праектам польскага архітэктара Казлоўскага.

Знешне тэатр стане значна большым і, што вельмі істотна, больш пафасным. На фасадзе з’явяцца ўпрыгожванні, а таксама зменіцца колер будынка — тэатр будзе жоўтага колеру.

Спецыялісты, якія займаюцца рэканструкцыяй, сцвярджаюць, што Купалаўскі тэатр у звыклым для нас выглядзе існуе толькі з канца шасцідзесятых гадоў мінулага стагоддзя. Да гэтых часоў ён быў хоць і меншым, але больш куртуазным.

Толькі падаецца, што ўвесь тэхнічны складнік тэатра даўно ўжо састарэў. Між тым сённяшнія інжынеры вырашылі захаваць некалькі даўно забытых фішак Купалаўскага. Напрыклад, будзе адноўлена сцэна, якую можна... падымаць. Як высветлілася, нават зараз пад месцамі гледачоў існуе спецыяльная сістэма, з дапамогай якой можна падсоўваць падлогу да ўзроўню сцэны. Такім чынам лёгка атрымаць вялікае памяшканне для балаў і маскарадаў. Дарэчы, дзякуючы гэтай трансфармацыі дырэкцыя тэатра спадзяецца зарабіць дадатковыя грошы, бо агромністую вінтажную залу можна будзе здаваць у арэнду.

Сімвалічнай, па меркавані каардынатара праекта рэканструкцыі Георгія Вернякоўскага, стане тэхналогія “разумны дом”. Кіраваць ацяпленнем, электрычнасцю і іншымі камунальнымі здабыткамі даручаць спецыяльнай праграме. Гэта значыць усе рэгуліроўкі будуць праходзіць аўтаматычна, абапіраючыся на знешнія фактары. Тэхналогіі, выкарыстаныя ў Купалаўскім тэатры, можна параўнаць толькі з заходнімі аналагамі. Нават адноўлены Оперны тэатр будзе саступаць па сваёй інавацыйнасці будынку на вуліцы Энгельса.

Тэатр зменіць свой выгляд і звонку, і ўнутры. Да будынка будзе далучана прыстройка з рэпетыцыйнымі памяшканнямі і пакоямі для захавання рэквізіту. Унутраную прастору максімальна наблізяць да гістарычнага выгляду. Так, гардэробы плануецца перанесці пад лесвіцу. Адновяць медныя каваныя поручні.

Самыя значныя змены чакаюцца ў тэатральнай зале. Мы ўжо ўзгадвалі аб падлозе, якая будзе падымацца да ўзроўню сцэны. Але акрамя гэтага паміж праходамі крэслаў стане больш прасторна. Увогуле, колькасць месц паменшыцца з 523 да 400. Па-першае, гэта дапаможа зрабіць залу больш камфортнай, а па-другое, не толькі верне ёй гістарычнае аблічча, але і будзе адпавядаць усім нормам пажарнай бяспекі.

Будынак тэатра ўтрымлівае шмат неспадзяванак, упэўнены спецыялісты, што задзейнічаны ў рэканструкцыі. Справа ў тым, што ў адрозненне ад знешняга фасада, які шмат разоў трапляў на паштоўкі і кадры кінахронікі, унутраны выгляд Купалаўскага амаль не быў зафіксаваны. Зараз немагчыма аднавіць партрэты класікаў — Пушкіна, Астроўскага, Гогаля і Глінкі, якія ўпрыгожвалі столь галоўнай залы. Таксама невядома, ці будуць перароблены калоны ў фае, хаця ёсць верагоднасць, што пад бетонам хаваюцца арыгінальныя медныя слупы.

Калі ўлічыць усе падрабязнасці, на якія журналісты змаглі паглядзець падчас віртуальнай экскурсіі па адноўленым будынку, то Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы павінен стаць прыгажэйшым, зручнейшым і ўвогуле чарговым архітэктурным гонарам сталіцы. Але ці прыгажосцю будынка вымяраецца важнасць тэатра? І чаму такім шматсэнсоўным падаўся жарт народнага артыста СССР і Беларусі Генадзя Аўсяннікава ў адказ на пытанне, як ён будзе адчуваць сябе на адноўленай сцэне.

“Я і тут сябе цудоўна адчуваю, — прызнаўся Аўсяннікаў. — Думаю, і на новай будзе цудоўна, калі дажыву”.

Між іншым, мастацкі кіраўнік тэатра Мікалай Пінігін заўважыў, што тэатр зменіць свой стыль. У якасці новага сімвала будзе выкарыстана выява абноўленага фасада. Легендарны пісьменнік, які і даў імя тэатру, знікне з яго лагатыпу. Мінчанам і гасцям сталіцы варта патроху забывацца на стары вобраз Купалаўскага. Відавочна, вобраз лірычнага песняра не стасуецца болей з канцэпцыяй тэатра.

Праект рэканструкцыі Купалаўскага тэатра.


Будынак тэатра, пачатак ХХ стагоддзя.

Новая форма, стары змест?

Ужо ў панядзелак купалаўцы пачнуць пераязджаць. Мінімум на два гады асноўнай сцэнай для іх будзе пляцоўка Палаца прафсаюзаў. Малая сцэна пераедзе ў канцэртную залу “Мінск”.

Нягледзячы на часовую беспрытульнасць, мастацкі кіраўнік тэатра Мікалай Пінігін мае вялікія планы на новы сезон. Калі дакладней — некалькі прэм’ер. У тым ліку “Выкраданне Еўропы, альбо Тэатр Францішкі Радзівіл”, дзе рэжысёрам пастаноўкі будзе сам спадар Пінігін. Мастацкі кіраўнік Купалаўскага шчыра прызнаўся, што яму прыйшлося “ўзурпіраваць” рэжысёрскую ролю, бо сярод маладога пакалення амаль няма тых, каму можна перадаць справы.

Спецыяльным праектам тэатра задумана “Ноч перад Калядамі”. Гэта не проста п’еса па матывах знакамітага твора Мікалая Гогаля, а спроба стварыць новы від спектакля. Спадар Пінігін шчыра ўпэўнены, што нацыянальны тэатр — не месца для дзіцячых пастановак: толькі спектаклі для сямейнага прагляду, і ніяк інакш.

Знакаміты драматург Аляксей Дудараў зараз працуе над стварэннем п’есы з рабочай назвай “Казкі”. Рэжысёрам стане Аляксандр Гарцуеў, які падзяліўся некалькімі цікавымі думкамі наконт яшчэ не напісанай п’есы. Па ходзе дзеі бабулі і дзядулі распавядаюць сваім унакам казкі. Задума рэжысёра ў тым, каб ролі бабуль і дзядуль у “Казках” выконвалі маладыя акцёры, а прадстаўнікі старэйшага пакалення наадварот — юных слухачоў.

Малады акцёр Павел Харланчук упершыню выступіць у якасці рэжысёра і прадставіць новую п’есу “Самотны Захад” ірландскага драматурга Мак-Донаха.

У планах купалаўцаў яшчэ некалькі новых пастановак, у тым ліку па творах Уладзіміра Караткевіча. Таксама чакаецца шэраг гастрольных тураў па Еўропе і ўдзел у разнастайных фестывалях.

Падобна на тое, што пераезд не павінен паўплываць на творчае жыццё купалаўцаў. Хаця большасць з акцёраў сёння хвалююць не толькі творчыя праблемы.

Галоднае мастацтва

Падчас прэзентацыі праекта рэканструкцыі Купалаўскага тэатра ў Мінску нарэшце пайшоў дождж. Раскацісты гром перабіваў выступоўцаў, і не адразу стала зразумела, чаму акцёр тэатра Раман Падаляка пачаў гаварыць пра грошы.

Малады чалавек шчыра прызнаўся, што працаваць у тэатры, іграць на сцэне сёння можна толькі ў якасці хобі. Грошай катастрафічна не хапае, заробкі проста мізэрныя. Максімальны прыбытак можа скласці не больш за мільён рублёў, але і гэта каласальныя грошы.

З залы калегі падтрымалі Падаляку выкрыкамі аб тым, што, каб узяць крэдыт на кватэру, купалаўцам прыходзіцца знаходзіць па 5—6 паручыцеляў, бо пад іх заробак дадуць крэдыт ледзьве што на тэлефон.

Не адставала ад калег і актрыса Святлана Зелянкоўскай. Яна прывяла только адзін прыклад: калі маладая тэатральная сям’я нават і будуе сваё жыллё, то потым вымушана пазычаць грошы нават на квіткі на грамадскі транспарт.

Кіраўніцтва тэатра і прадстаўнікі Міністэрства культуры нешта тлумачылі акцёрам, абяцалі хуткае падвышэнне заробкаў. Але ў купалаўцаў было толькі адно пытанне: калі ў бюджэце знайшлося 200 мільярдаў рублёў на перабудову тэатра, то хіба не знойдуцца грошы на тое, каб зрабіць акцёрскі заробак не такім ганебным?..

Тэмы:
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Перед государственными СМИ поставлена задача освоения интернета. Как, на ваш взгляд, это повлияет на ситуацию в белорусском сегменте глобальной сети?

Конкуренция оживит обе стороны, интересных и качественных публикаций станет больше
Это благотворно повлияет на демократизацию интернет-пространства и поможет представить здесь весь спектр мнений
Госидеология наводнит виртуальное пространство и сможет шире проникнуть в среду не очень разбирающейся в идеологических тонкостях молодёжи
Интернет действительно превратится в «помойку» - и это отобьёт у многих желание посещать любые сайты
Интернет заполнится «казачками», которые будут только дезориентировать аудиторию
Ничего не изменится: ведь и сейчас существуют сайты госизданий
Мои предпочтения не изменятся: как читал независимые сайты, так и буду продолжать читать только их
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл