bulletгалоўнае онлайн:

Грамадства

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Падставы для ліквідацыі "Гавары праўду" знойдзеныя

Аўтар: I 30 лiпеня 2010 г. 08:27 I Каментарыі (0)
На 29 ліпеня ў Гаспадарчым судзе гораду Мінска былі прызначаныя адразу два судовыя паседжанні па пазовах Мінгарвыканкама да адукацыйнай установы "Рух наперад", якая заснавала кампанію "Гавары праўду".
Першае — разгляд апеляцыі — было перанесенае паводле хадайніцтва прадстаўнікоў Мінгарвыканкама. А ўвечары па другім пазове
Гаспадарчы суд вынес пастанову аб прызнанні дамовы арэнды памяшкання нядзейнаю. А гэта азначае, што ў "Руху наперад" няма юрыдычнага адрасу, і дзяржаўная рэгістрацыя "Руху наперад" таксама нядзейная.

Меркавалася, што раніцай пачнецца разгляд апеляцыі Мінгарвыканкаму на рашэнне Гаспадарчага суда Мінска прыпыніць разгляд справы па апеляцыйнай скарзе да прыняцця рашэння па другім пазове Мінгарвыканкаму. Гэты другі пазоў да таварыства з абмежаванай адказнасцю "Tina Vlati" і ўстановы "Рух наперад" патрабаваў прызнаць нядзейнаю дамову арэнды. А разгляд гэтага другога пазову быў прызначаны на 16-ю гадзіну.

Старшыняваў на паседжанні суддзя Андрэй Аляшкевіч, які тры тыдні таму вынес рашэнне не задавальняць першы пазоў Мінгарвыканкама аб ліквідацыі "Руху наперад". Але сёння ён вынес рашэнне задаволіць другі пазоў Мінгарвыканкама і прызнаць дамову арэнды нядзейнай.

"Атрымліваецца, што з самага пачатку ўстанова "Рух наперад" не мела юрыдычнага адраса і не мела месца знаходжання. Адпаведна, рашэнне аб дзяржаўнай рэгістрацыі "Руху наперад" павінна быць адменена", – пракамэнтавала пастанову суду праваабаронца Раіса Міхайлоўская.

Юрысты Мінгарвыканкама настойвалі на тым, што нежылое памяшканне плошчай 999 квадратных мэтраў, якім валодае таварыства з абмежаванай адказнасцю "Tina Vlati", — гандлёвае, а не адміністрацыйнае. І таму "Tina Vlati" ня мела права здаваць яго не па прызначэнні — пад офіс.

Прадстаўнікі арандадаўцы, фірмы "Tina Vlati", і арандатара, "Руху наперад", спрабавалі пераканаць, што на плане ізаляванае памяшканне ў цокальным паверсе, з асобным уваходам з двара плошчай 150 метраў, якое здымае "Рух наперад", было пазначанае "для разьмяшчэння кіроўчага апарату", то бок для адміністрацыі, а не для гандлю. Раней яго арандавалі пад офісы тры фірмы, і да іх падобных прэтэнзіяў не было. Яшчэ адно памяшканне ў "Tina Vlati" здымае ў арэнду "Дэльта-банк", да якога таксама няма прэтэнзій. Цяпер атрымліваецца, што ў "Руху наперад" няма юрыдычнага адраса і яго не павінны былі рэгістраваць ад самага пачатку.

"Складана цяпер казаць, хто вінаваты. Таму што раней гэтыя памяшканні здаваліся ў арэнду, прычым пад адміністрацыйныя мэты, для працы адміністрацыйнага апарату. Аднак

толькі "Руху наперад" выстаўляюцца прэтэнзіі, што яно арандавала памяшканне, якое не адпавядае функцыянальнаму прызначэнню. Тут цалкам зразумела, што справа палітычная

", – заявіла Міхайлоўская.

Прадстаўнікі арандадаўцы, фірмы "Tina Vlati", і арандатара, "Руху наперад", маюць намер падаць апэляцыю і абскардзіць рашэнне Гаспадарчага суда аб прызнаньні дамовы арэнды нядзейнай.

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
Дадаць каментарый
Captcha

Свежы нумар
(№19-20 (3558-3559))

Надоело! Честно говоря, абсолютно неважно, кто, кому и за что дал пенделя. Неинтересно уже. Надоело.
Грабли популизма, или Как у нас поднимают «бумажную» зарплату Белорусский обыватель вновь находится под впечатлением очередных уверений чиновников, что к концу года среднебелорусская зарплата обретет свои докризисные параметры.
Скандал За дурной головой и ногам неспокойно.
Заступілася пракуратура... Нечакана для ўсіх на бок ініцыятараў стварэння незалежнага прафсаюза на ўнітарным прадпрыемстве “Граніт” стаў пракурор Брэсцкай вобласці Сяргей Хмарук.
Противостояние – Санников подписал прошение о помиловании! — Нет, не подписал! — Его заставили! Знаете, какие у них там возможности! — Да ерунда все это! Ну сломался человек! С кем не бывает!
«Нас хвалюе не столькі моцны мароз, колькі наш заробак...» Як пачуваюцца людзі на сваіх рабочых месцах, асабліва тыя, хто па роду сваёй дзейнасці вымушаны сутыкацца з марозам твар у твар? Спрабую высветліць тое, маніторачы некаторыя прадпрыемствы...
Бутерброд с икрой для Янки Купалы Малоизвестные и секретные эпизоды из биографии поэта
Бывшему замминистра внутренних дел не дали свидание с женой А вот адвокат регулярно встречается с Евгением Полуднем.

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

ГАЛАСАВАННЕ

Какая рубрика на нашем сайте вам наиболее интересна?

Палітыка
Эканоміка
Грамадства
Пункт погляду
У свеце
Культура
Свецкая хроніка
Здароўе
Спорт
Blogger.by
Апытанні
Вынікі|Усе галасаванні

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл