bulletгалоўнае онлайн:

У свеце

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Польскі Сейм плануе абвясціць 2011 год годам Чэслава Мілаша. Прадстаўнікі партыі Качыньскага і «Радыё Марыя» супраць

Аўтар: I 30 лiпеня 2010 г. 12:38
Сейм Польшчы разглядае магчымасць абвяшчэння 2011 году годам Чэслава Мілаша. 30 чэрвеня акурат споўніцца 100 год з дня нараджэння паэта і пісменніка. Аднак такая ідэя не ўсім паслам даспадобы.

У прыватнасці, ідэю раскрытыкавала прадстаўніца партыі «Права і Справядлівасць» Ганна Сабецкая, якая таксама мае цесны кантакт з «Радыё Марыя». Паводле яе, з моманту смерці Чэслава Мілаша прайшло не так шмат часу (6 гадоў), каб можна было цалкам ацаніць яго спадчыну.

Не засталіся ўбаку і разнастайныя скрайне кансерватыўныя польскія арганізацыі. Іх прадстаўнікі закідаюць Мілашу антыпольскасць.

Плануецца, што ў 2011 годзе ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя юбілею пісьменніка, пройдуць у Літве, ЗША, Францыі, Кітаі, Індыі, Ізраілі і Расіі.

Чэслаў Мілаш нарадзіўся 30 чэрвеня 1911 году ў Шэтэйнях, непадалёк ад Вільні. Працаваў на Польскім радыё ў Вільні. У 1937 пераехаў у Варшаву дзе прабыў усю нямецкую акупацыю. Пасля вайны быў аташэ па культуры ў польскім пасольстве ў Парыжы. У 1951 адмовіўся вярнуцца ў Польшчу і праз некалькі гадоў выехаў у ЗША. У 1980 годзе стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі. У сваёй творчасці неаднаразова закранаў тэму Беларусі і беларусаў.

Крынiца: wyborcza.pl
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Перед государственными СМИ поставлена задача освоения интернета. Как, на ваш взгляд, это повлияет на ситуацию в белорусском сегменте глобальной сети?

Конкуренция оживит обе стороны, интересных и качественных публикаций станет больше
Это благотворно повлияет на демократизацию интернет-пространства и поможет представить здесь весь спектр мнений
Госидеология наводнит виртуальное пространство и сможет шире проникнуть в среду не очень разбирающейся в идеологических тонкостях молодёжи
Интернет действительно превратится в «помойку» - и это отобьёт у многих желание посещать любые сайты
Интернет заполнится «казачками», которые будут только дезориентировать аудиторию
Ничего не изменится: ведь и сейчас существуют сайты госизданий
Мои предпочтения не изменятся: как читал независимые сайты, так и буду продолжать читать только их
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл